wd wp Пошук:

Міхась Стральцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стральцоў. Міхась Стральцоў (сапр. Міхаіл Лявонавіч Стральцоў; 14 лютага 1937, в. Сычын, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 23 жніўня 1987) — беларускі празаік , паэт , перакладчык і літаратуразнавец.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1954 г. скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954-59). Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959-61, 1969-72), часопісах «Полымя» (1961-62), «Маладосць» (1962-68), з 1984 г. — загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 г.

Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Дачка — Вераніка Стральцова, беларускі вучоны-філолаг, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2001 г.) Асноўныя накірункі навуковай дзейнасці: беларуская аўтабiяграфiчная проза канца ХХ ст.

Творчасць

Друкаваўся з 1952, першае апавяданне «Дома» надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»). У першым зборніку апавяданняў «Блакітны вецер» (1962) праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. У зборніку «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваенныя гады. Пазней былі выдадзены кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).

Акварэльнасць, тонкі псіхалагізм і лірычны роздум у зборніках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). У вершах-споведзях, філасофскіх мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах выяўляецца душэўная чысціня і вернасць чалавечаму прызванню.

У зборніку літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыццё ў слове» (1965) узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, К. Чорнага, П. Пестрака, А. Русецкага, А. Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасць Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, У. Дубоўкі, А. Куляшова, Я. Брыля, П. Панчанкі, А. Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1968).

Пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, Я. Смелякова, М. Браўна, Н. Гільена, П. Неруды, сучасных італьянскіх паэтаў, раман Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), прозу Б. Пастарнака, Л. Лявонава і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1986) за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».

Бібліяграфія

Ушанаванне памяці

У 2018 годзе ўдавой Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» заснавана літаратураная прэмія імя Міхася Стральцова.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта