wd wp Пошук:

Міхась Міхайлавіч Міцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч. Міхась Міхайлавіч Міцкевіч (13 ліпеня 1897, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага павета — 25 кастрычніка 1991, Нью-Ёрк; Псеўданімы: Антон Галіна) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Малодшы брат Якуба Коласа.

Біяграфія

У 1910-х гадах удзельнік нацыянальнага руху, дэлегат 1-га Усебеларускага кангрэсу. У 1919—1920 гадах выкладаў беларускую мову ў Мінскай беларускай гімназіі. У 1920—1930-х гадах настаўнічаў. У 1939—1941 гадах працаваў дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў інспектарам беларускіх школаў Стаўбцоўскага р-на. З лета 1944 года ў эміграцыі, у лагерах для перамешчаных асоб — настаўнічаў, выдаў чатыры чытанкі для дзяцей. З 1950 года ў ЗША, актыўны дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса «Беларус», быў рэдактарам часопіса «Голас Царквы». Займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеўшчыне (Стаўбцоўскі раён)
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Постаці БАПЦ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе