wd wp Пошук:

Міхась Гузоўскі

Міха́сь Гузо́ўскі[2] (1898 — пасля 1944) — беларускі нацыянальны дзеяч.

Біяграфія

У 1918—1919 гадах — член Беларускай вучнёўскай грамады ў Варонежы[3]. У 1921 — працаваў настаўнікам[3]. У лістападзе 1921 года прымусова накіраваны польскай школьнай адміністрацыяй на настаўніцкія курсы ў Кракаў[3].

У 1922 годзе накіраваны з рэкамендацыі ТБШ на вучобу ў Чэхаславакію[3]. Скончыў агранамічнае аддзяленне Пражскай вышэйшай палітэхнікі[3]. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднання беларускіх студэнтаў за граніцай і Заходняй Беларусі (АБСА), сябрам Беларускай грамады, Беларускага сялянскага саюза ў Празе, скаўцкай арганізацыі Беларускі Сокал і іншых[3].

У 1925 годзе абраны ў рэвізійную камісію Рады БНР[3]. У 1929 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, быў сябрам Беларускага гаспадарчага саюза[3].

У часе Другой сусветнай вайны жыў на Віленшчыне[3]. Летам 1944 года арыштаваны НКУС[3]. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 5 лютага 2022.
  2. У некаторых крыніцах — Мікалай Гузоўскі. Гл.: Супрацоўніцтва Беларускага студэнцкага саюза з маладзёжнымі арганізацыямі / У. П. Серпухаў
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Вашкевіч Андрэй, Пашкевіч Алесь, Чарнякевіч Андрэй. Кароткі нарыс беларускага пытання. — 1-е выд. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 396 с. — ISBN 978-985-6901-22-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Настаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Чэхіі
Катэгорыя·Члены Беларускага сялянскага саюза
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скаўты Беларусі