wd wp Пошук:

Беларуская грамада ў Празе

Беларуская грамада ў Празе — беларуская грамадская арганізацыя, каардынацыйны орган беларускіх палітычных і грамадскіх арганізцый у Чэхаславакіі ў 1920—25.

Гісторыя

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе ў час юбілейнай вечарыны, прысвечанай 40-м угодкам з дня смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. 30.12.1924

Створана ў снежні 1920 ў Празе па ініцыятыве консула БНР М. Вяршыніна (нязменны старшыня). У кіраўніцтва арганізацыі ўваходзілі Я. Станкевіч (віцэ-старшыня), І. Дварчанін, І. Ермачэнка, М. Каберац, С. Бусел, К. Буська і інш. Грамада арганізоўвала лекцыі, рэфераты і іншыя культурныя мерапрыемствы; 30 снежня 1924 правяла юбілейную вечарыну, прысвечаную 40-м угодкам з дня смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. Пры ёй дзейнічала студэнцкая секцыя (больш за 100 студэнтаў-беларусаў вышэйшых школ, старшыня Я. Станкевіч). У 1923 з-за палітычных рознагалоссяў са студэнцкай секцыі вылучьшася група прагрэсіўнага студэнцтва на чале з М. Каберацам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
1920 год у Празе
Вікіпедыя:Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Арганізацыі паводле алфавіта
Арганізацыі, закрытыя ў 1925 годзе
Арганізацыі беларусаў Чэхіі
З’явіліся ў 1920 годзе
Арганізацыі, заснаваныя ў 1920 годзе
Арганізацыі Прагі
Зніклі ў 1925 годзе