wd wp Пошук:

Міхась Вышынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вышынскі. Міхась (Міхаіл Антонавіч) Вышынскі (27 студзеня 1940, Мінск18 студзеня 1996) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання ў 1957 годзе працаваў муляром на будоўлях Мінска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1965 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, настаўнічаў на Брэстчыне і Міншчыне. У 1967 — 1968 гг. працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры ў выдавецтве «Беларусь», у 1968 — 1969 гг. — рэдактарам аддзела прозы часопіса «Нёман». У 1970 — 1975 гг. — рэдактар вяшчання для дзяцей і юнацтва Беларускага радыё. У 1980 — 90-х гадах жыў на Лагойшчыне, у вёсцы Айнаравічы, падтрымліваў цесную сувязь з рэдакцыяй раённай га­зеты «Родны край», дзе публікаваліся яго апавяданні, нарысы.[1]

Творчасць

Літаратурнай працай пачаў займацца з 1959 г. (апублікаваў нарыс у газеце «Калгасная праўда»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Вокны ўначы» (1969), «На павароце» (1973), «Крыніца, светлая вадзіца» (1979), «У полі, за сялом…» (апавяданні для дзяцей, 1981), «Людзі вясны» (нарысы, 1982).

Зноскі

  1. В. А. Несцяровіч. Вышынскі Міхась // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 1-я. — Мн.: 2003. С. 343

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе