.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Міхал Ян Зянковіч (1670, каля Дарагічына на Падляшшы — 23 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (1724—1729), біскуп віленскі (ад 1730).
Прадстаўнік шляхецкага роду Зянковічаў-Ператрускіх гербу «Сястрэнец»[4].
Доўгі час быў пробашчам у Барысаве і Лідзе. Ад 1699 канонік віленскі, архідыякан жамойцкі. 27 красавіка 1718 зрабіўся біскупам-суфраганам жамойцкім, а ў 1724 — пісарам вялікім літоўскім. Ад 2 кастрычніка 1730 біскуп віленскі.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У сувязі з перамогай Аўгуста Моцнага быў вымушаны з’ехаць у Прусію (1734), адкуль вярнуўся ў 1736.
Аднавіў Віленскую кафедру, фундаваў у месце касцёл Св. Іосіфа і Нікадзіма, шпіталь Св. Лазара. Дзеля павышэння ўзроўню навучання ў Віленскай духоўнай семінарыі запрасіў для яе кіравання ксяндзоў-камуністаў.
8 верасня 1750 быў каранатарам абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў бернардзінскім касцёле Св. Міхала (Вільня)[5].