wd wp Пошук:

Міхал Юзаф Сапега

Міхал Юзаф Сапега (1670 — 6 сакавіка 1738, Шалон-ан-Шампань) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Пісар польны літоўскі (1698—1730), ваявода падляшскі (з 1728).

Жыццяпіс

Вучыўся ў езуіцкіх калегіўме ў Варшаве. Выбіраўся паслом на соймы. Вялікі чашнік літоўскі ў 1687—1692, вялікі стражнік літоўскі ў 1692—1698, польны пісар у 1698—1730, ваявода падляшскі з 1728.

Генерал-маёр літоўскага войска (1710), генерал-лейтэнант кавалерыі (1714), генерал-лейтэнант саксонскага войска (1733). Удзельнічаў у кампаніях супраць туркаў у 1695, 1698. У Паўночнай вайне 1700—1721 у 1702—1709 падтрымліваў Карла XII і Станіслава Ляшчынскага, пасля Аўгуста II

На Люблінскім сойме 1703 пазбаўлены пасады польнага пісара, але ў 1709 амніставаны Аўгустам II і зноў стаў польным пісарам.

У 1725 атрымаў Мельніцкае староства, у 1727 — Ордэн Белага Арла.

Сям’я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Бенедыкта Паўла і Ізабелі Тарла. Меў брата Казіміра Юзафа.

Ажаніўся ў 1700 з Марыяй Тарэзай Веляпольскай. Меў сыноў:

Крыніцы

Зноскі

  1. 1 2 Michał Józef Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. 1 2 Pas L. v. Michal Józef Sapieha // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1670 годзе
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Ваяводы падляшскія (Карона)
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Марна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стражнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі
Катэгорыя·Пісары польныя літоўскія
Катэгорыя·Старосты бабруйскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1738 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Старосты мельніцкія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных