wd wp Пошук:

Міхал Бутаўт-Андрайковіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бутаўт-Андрайковіч. Міхал Тадэвушавіч (Фадзеевіч) Бутаўт-Андрайковіч (1778—1830) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў герба «Грыф» з Гродзенскай губерні. Нарадзіўся ў сям’і пісара і падстарасты гродзенскага Тадэвуша Бутаўт-Андрайковіча. Бацька ўдзельнічаў у паўстанні 1794 года, падпісаў акцэс пад № 306, суддзя крымінальнага суда парадкавай камісіі Гродзенскага павета.

Міхал у 1794 годзе быў маёрам кавалерыі і прымаў удзел у паўстанні, «прысутнічаў» у бітве пад Слонімам, пры захопе Вільні і Прагі (прадмесце Варшавы). У 1795—1797 г. служыў у наварасійскага губернатара Туталміна па сакрэтных справах «французскага дыялекта». У 1800 — засядацель гродзенскага гродскага суда, у 1805—1808 — засядацель у 1-м дэпартаменце Літоўска-Гродзенскага галоўнага суда. У 1807 — асэсар, у 1808—1810 — старшыня 2-га дэпартамента Літоўска-Гродзенскага галоўнага суда. У 1809—1810 па заданні міністра фінансаў займаўся абменам казённых асігнацыяў на залатыя і сярэбраныя манеты. За добрае выкананне справы атрымаў два стараствы ў Віленскай губерні на 12 гадоў без выплаты падаткаў. З 1810 быў гарадзенскім павятовым маршалкам і на гэтай пасадзе сустракаў у 1812 спачатку французаў і палякаў, а пазней партызан Д. Давыдава.

У 1813—1817 — гродзенскі віцэ-губернатар, стацкі дарадца (1813). З 22.11.1817 па 05.02.1819 выконваў абавязкі губернатара, а затым да 30.10.1824 быў грамадзянскім губернатарам. Стаў першым прэзідэнтам Гродзенскага таварыства дабрачыннасці (12(24).12.1819). Ініцыятары выдаткавалі яму 5 тыс. руб. серабром, і ён атрымаў 10 тыс. польскіх злотых ад ваеннага губернатара Рымскага-Корсакава. Выдаў загад аб даплаце да тэатральных білетаў, якая ішла ў касу таварыства. У 1820 садзейнічаў адкрыццю губернскай друкарні, пры ім пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага канала. У 1822 выдаткаваў 10 дукатаў на кракаўскі помнік Касцюшку.

У 1826 прызначаны валынскім грамадзянскім губернатарам, узнагароджаны чынам сапраўднага стацкага дарадцы.

У 1827 атрымаў адстаўку ў сувязі з находжаннем пад следствам за няправільнае расходванне земскіх грошаў. З 1830-х гадоў жыў у Пецярбургу.

Творы

Сям’я

У шлюбе з дваранкай С.Ланцэвіч меў дзяцей:

Літаратура

  1. http://thesaurus.cerl.org/record/cnp02120960
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Валынскія губернатары
Катэгорыя·Гродзенскія губернатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бутаўт-Андрайковічы
Катэгорыя·Гродзенскія віцэ-губернатары
Катэгорыя·Правадзейныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Бутаўт-Андрайковічы
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі гродзенскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1830 годзе