wd wp Пошук:

Мітрыдат II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мітрыдат. Мітрыдат II (стар.-грэч.: Mιθριδάτης) — цар Понта, які кіраваў каля 250 да н.э. — каля 210 да н.э.

Мітрыдат быў сынам цара Арыябарзана. Ён стаў саюзнікам Селеўкідаў, узяўшы сястру Селеўка II сабе ў жонкі. У сваю чаргу ён выдаў сваю дачку Лаадыку за Антыёха III Вялікага. Аднак у так званай «Вайне Братоў», Мітрыдат падтрымліваў Антыёха супраць Селеўка. У 227 да н.э. (ці 220 да н.э.) на востраве Родас адбылося буйное землетрасенне. Мітрыдат і яго жонка, даведаўшыся пра гэта, паслалі туды дабрачынную дапамогу жыхарам.

Сям’я

Лаадыка нарадзіла Мітрыдату II трох дзяцей: Лаадыку III, Лаадыку Пантыйскую і Мітрыдата III[1].

Зноскі

  1. Laodice Архівавана 22 ліпеня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі III стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Цары пантыйскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў III стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы