wd wp Пошук:

Місявіцкі сельсавет

Місяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Місявічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Якубаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Якубаўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года цэнтр перанесены ў вёску Місявічы, сельсавет перайменаваны ў Місявіцкі сельсавет[1]. 29 верасня 2005 года ў склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Слаўная, Смільгіні, Станкілішкі, Трайгі, Ядэлеўцы, хутары Баброўнікі, Пятроўка, хутар Праважа і асобна стаячыя хутары вёскі Талочкі)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1443 чалавекі[3], з іх 85,4 % — палякі, 12,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 29 сентября 2005 г. № 146 О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Місявіцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радунскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат