Місяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Місявічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Якубаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Якубаўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года цэнтр перанесены ў вёску Місявічы, сельсавет перайменаваны ў Місявіцкі сельсавет[1]. 29 верасня 2005 года ў склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Слаўная, Смільгіні, Станкілішкі, Трайгі, Ядэлеўцы, хутары Баброўнікі, Пятроўка, хутар Праважа і асобна стаячыя хутары вёскі Талочкі)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1443 чалавекі[3], з іх 85,4 % — палякі, 12,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4].