wd wp Пошук:

Мірскі раён

Мі́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка у БССР у 19401956. Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір. Тэрыторыя 0,7 тыс. км² (1941).

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Аюцавіцкі, Жухавіцкі, Крышылоўшчынскі, Некрашэвіцкі, Прылуцкі, Сімакаўскі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі, Турэцкі, Ушанскі, Ярэміцкі. 17 лістапада 1948 года ўтвораны Мядзвядскі сельсавет. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Аюцавіцкі, Крышылоўшчынскі, Мядзвядскі, Некрашэвіцкі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі сельсаветы, утвораны Лукскі сельсавет. 17 снежня 1956 раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Карэліцкага раёна[1].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мірскі раён
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Карэліцкага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Міра
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе
Катэгорыя·Баранавіцкая вобласць
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе