wd wp Пошук:

Мірза Гелавані

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гелавані. Мірза Гедэолавіч Гелавані (нар. 2 сакавіка 1917, Грузія — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён, Беларусь) — грузінкі паэт, Герой Савецкага Саюза. Член Саюза пісьменнікаў Грузіі.

Біяграфія

У 1935 годзе скончыў Тыянецкі педагагічны тэхнікум, потым працаваў у школе. У 1936 годзе сям’я Гелавані пераехала ў Тбілісі. Там Мірза стаў слухаць лекцыі ў Дзяржаўным універсітэце. У 1936—1939 гадах працаваў карэктарам у выдавецтве «Сабчота Мцаралі», затым у газеце «Сабчота Абхазеці» ў Сухумі.

Пад канец кастрычніка 1939 года яго забралі ў армію. Быў танкістам, змагаўся на Маскоўскім накірунку, прайшоў Бесарабію і Закарпацце.

Загінуў 19 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. Беларускія партызаны пахавалі яго як камандзіра асобна, у лесе каля дарогі, недалёка ад вёскі Ніжняе Крывіна. У 1952 годзе рэшткі паэта перанеслі ў брацкую магілу ў вёсцы Саннікі Бешанковіцкага раёна[3].

Творчасць

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Першая публікацыя М. Гелавані датуецца 1935 годам. Гэта быў верш «Белая зямля», які паэт Раджэн Гветадзэ уключыў у свой раман «Вечары ў Лашаўры».

У другой палове 1930 гадоў яго вершы і балады пастаянна друкаваліся ў моладзевым часопісе «Чвені таоба» і «Мнатобі». Яго талент быў адзначаны грузінскім пісьменнікам Канстанцінэ Гамсахурдыя[4].

Зноскі

  1. Swartz A. Mirza Gelovani // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mirza Gelovani // Poetry Foundation — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ
  4. …Баюся аказацца забытым усімі…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыфліскай губерні
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Паэты Грузіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Грузінскай ССР імя Шота Руставелі