wd wp Пошук:

Міраслаў Кралевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кралевіч.

Міраслаў Кралевіч (серба-харв. Miroslav Kraljević, 14 снежня 1885, Госпіч — 16 красавіка 1913, Заграб) — харвацкі мастак, графік і скульптар.

Жыццё і творчасць

Школьную адукацыю атрымаў у Заграбе і ў родным Госпічы. У дзяцінстве і юнацтве захапляўся не толькі жывапісам, але і музыкай і паэзіяй. У 1904 годзе юнак прыязджае ў Вену, дзе вывучае права і бярэ прыватныя ўрокі малявання. Увосень 1906 года ён паступае ў Мюнхене ў прыватную школу малявання Морыца Хеймана, вядомага ў той час аўстрыйскага графіка, а праз 6 месяцаў — у мюнхенскую Акадэмію прыгожых мастацтваў, адну з лепшых у той час у Еўропе. Тут ён у 1907—1910 гадах вучыцца з вядомымі ў будучыні харвацкімі майстрамі — Ёсіпам Рачычам, Оскарам Германам і Уладзімірам Бекічам.

Зноскі

  1. 1 2 Miroslav Kraljević // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  2. 1 2 Miroslav Kraljević // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  3. 1 2 Кралевич Мирослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Brozović D., Ladan T. Miroslav Kraljević // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Заграбе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Госпічы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў