wd wp Пошук:

Міраслаў Віктаравіч Якубоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якубоўскі.

Міраслаў Віктаравіч Якубоўскі (10 студзеня 1938, Сквыра, Кіеўская вобласць — 26 студзеня 2021) — савецкі і беларускі навуковец у галіне паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1987), прафесар (1991), член-карэспандэнт ААН РБ (1994).

Біяграфія

З 1961 па 1971 гады працаваў на розных пасадах: загадчыкам ветэрынарным участкам у Чарнігаўскай вобласці, загадчыкам Брэсцкай райветлабараторыяй, якую ён арганізаваў у 1963 годзе, галоўным ветэрынарным урачом Маларыцкага раёна, намеснікам начальніка райсельгасупраўлення Маларыцкага райвыканкама Брэсцкай вобласці. У 1971 г. паступіў у аспірантуру пры БелНДВІ і ў 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1987 г. у Маскве абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1991 г. ВАК СССР прысвоіла яму вучонае званне прафесара. У 1994 г. Міраслаў Віктаравіч быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 1997—2002 гг. — галоўны вучоны сакратар Прэзідыума ААН РБ. Адачасова з 1979 па 2018 гады ён з’яўляўся загадчыкам аддзела паразіталогіі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі, а з 2018 па 2020 — галоўным навуковым супрацоўнікам гэтага аддзела.

Памёр 26 студзеня 2021 г.

Навуковая дзейнасць

Па ягонай ініцыятыве значна пашырыліся даследаванні па вывучэнні эканамічнай шкоды і ацэнцы эфектыўнасці ветэрынарных мерапрыемстваў, усебакова сталі падыходзіць да выяўлення патагенезу і сутнасці імунітэту пры паразітозах, праведзены значныя працы па пошуку сучасных сродкаў тэрапіі і прафілактыкі паразітозаў, распрацоўцы эфектыўных сродкаў дыягностыкі шэрагу паразітарных хвароб, прымяненню імунастымулятараў пры паразітозах, пошуку біялагічных прэпаратаў для прафілактыкі паразітарных хвароб. Ім распрацаваны цэлы шэраг новых сучасных антгельмінтыкаў і інш. супрацьпаразітарных сродкаў, сродкаў імунадыягностыкі і імунапрафілактыкі, сярод якіх арыгінальныя прэпараты «Івермэкцім», «Клазамэкцім», «Трыфастым», «Прафэнтым», «Поліпарацыд», «Тэтрагельмінтацыд» і інш., якія забяспечваюць у рэспубліцы прафілактыку гіпадэрматозу, фасцыялёзу, эхінакакозу, нематадозаў і інш. паразітозаў, а таксама прэпараты цімбендазол 22 %, цімтэтразол 20 %, албендацім-100; −200, алерген для дыягностыкі гіпадэрматозу, вакцыны супраць гіпадэрматозу і странгілаідозу, шэраг іншых ветэрынарных прэпаратаў. Ужыванне распрацаваных М. В. Якубоўскім ветэрынарных прэпаратаў «Івермэкцім» і «Клазамэкцім» дазволіла адмовіцца ад імпарту некаторых замежных прэпаратаў і рэзка знізіць заражанасць буйной рагатай жывёлы падскурным аваднём у рэспубліцы. Вучоным прапанаваны схемы ранняй хіміяпрафілактыкі гельмінтозаў свіней, распрацана сістэма мерапрыемстваў па іх прафілактыцы. Па выніках даследаванняў больш за 50 распрацовак укаранёны ў вытворчасць з высокім эканамічным эфектам. Пад ягоным кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле дадзена 40 рэкамендацый, настаўленняў і інструкцый, у тым ліку «Інструкцыя па прафілактыцы і тэрапіі тэлязіёзу буйной рагатай жывёлы» (1997), «Інструкцыя аб мерапрыемствах па барацьбе з крыптаспарыдыёзам жывёл» (1998), «Інструкцыя аб мерапрыемствах па барацьбе з гіпадэрматозам буйной рагатай жывёлы» (2000), «Інструкцыя аб мерапрыемствах па барацьбе з ангуілікалёзам вугра» (1995), «Ветэрынарна-санітарныя правілы па барацьбе з трыхінэлёзам жывёл у Рэспубліцы Беларусь» (2007) і іншыя.

Аўтар 550 навуковых прац, у тым ліку 30 кніг. Падрыхтаваў 16 кандыдатаў навук.

Узнагароды

Узнагароджаны Саветам Міністраў СССР юбілейным памятным медалём імя акадэміка К. І. Скрабіна за выдатныя заслугі ў галіне ветэрынарнай, біялагічнай і медыцынскай гельмінталогіі і Нагрудным знакам адрознення імя В. М. Ігнатаў- скага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за высокія дасягненні ў даследаваннях і разработках, плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2019 г. быў узнагароджаны дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Дагестан Расійскай Федэрацыі у сферы навукі.

Асноўныя працы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Паразітолагі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук