wd wp Пошук:

Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР

Міністэ́рства папяро́вай і дрэваапрацо́ўчай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана 27 чэрвеня 1956 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[1].

Гісторыя

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 20 лістапада 1956 года № 712 Міністэрства мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР і Міністэрства лясной прамысловасці БССР перадалі Міністэрству папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР мэблевыя, абозна-колавыя, дрэваапрацоўчыя і лесапільныя прадпрыемствы. Таксама Міністэрствам мясцовай і паліўнай прамысловасці Міністэрству папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці перададзены «Белмэблятрэст» са штатам у 28 адзінак.

Было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Упраўленню папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасцю СНГ БССР.

Міністры

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускай ССР» ад 27 чэрвеня 1956 года
  2. Закон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Міністэрствы БССР
Катэгорыя·Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі