wd wp Пошук:

Мінтуроўскае

Мінтуроўскаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Мінтурова, у басейне ракі Тросніца.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,59 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.

Катлавіна возера выцягнута ў паўночна-ўсходнім напрамку. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—75 м. На захадзе выцякае ручай у раку Тросніца.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна