wd wp Пошук:

Мінскхлебпрам

«Мінскхлебпрам» — найбольшае хлебапякарнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў траўні 1972 года ў Мінску на аснове 5 хлебазаводаў горада.

На 2013 г. меў сярэднесутачную магутнасць вытворчасці хлебабулачных вырабаў — 400 тон, кандытарскіх вырабаў — 20 т., больш за 20 т. абаранкаў і сухароў, 15 тон пернікаў і выпечкі. На 2013 г. меў звыш 200 аўтамабіляў для дастаўкі вырабаў.

На 2015 г. прадпрыемства ўключае рамонтна-механічны завод, санаторый «Журавушка» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён) і 6 хлебазаводаў:

На 2015 г. гандлёвая сетка прадпрыемства ўключала 8 крам «Каравай» (пр. Незалежнасці, д. 38), «Свежы хлеб» (5) і «Хлебны куток», 2 кавярні і піцэрыю, замежнае гандлёвае прадстаўніцтва ў Смаленску (Расія).

Мінуўшчына

Першым кіраўніком «Мінскхлебпрама» быў Іван Забара. На 2007 г. вытворчая магутнасць прадпрыемства ў суткі складала 330 тон хлебабулачных вырабаў, 11 т. тартоў і пірожных, 16 тон пернікаў[1].

Крыніцы

  1. Дзмітрый Альфер. Хлеб на стале // Звязда : газета. — 9 лютага 2007. — № 27 (25892).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1972 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·1972 год у Мінску
Катэгорыя·Беларускія харчовыя кампаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінска