wd wp Пошук:

Мілаш Лачны

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мілаш Лачны (славацк.: Miloš Lačný; нар. 8 сакавіка 1988, Левача, Славакія) — славацкі футбаліст, нападнік малайзійскага клуба ПДРМ з Куала-Лумпура.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў «Ружамберку», пазней перайшоў у пражскую «Спарту», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. Не змог замацавацца ў чэшскім клубе, аддаваўся ў арэнды: спачатку ў браціслаўскі «Слован», а сезон 2012 правёў у складзе шатландскага «Данды Юнайтэд». У красавіку 2013 падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[2] і хутка замацаваўся ў асноўным складзе. Па заканчэнні кантракта ў ліпені 2013 года пакінуў гродзенскі клуб і вярнуўся на радзіму ў «Ружамберак»[3].

У лютым 2014 перайшоў у казахстанскі «Кайрат»[4]. У першай палове 2015 года гуляў за польскі «Шлёнск», дзе, аднак, не здолеў замацавацца ў аснове, і ўлетку пакінуў клуб. У верасні 2015 года чарговы раз далучыўся да «Ружамберка», пакінуў яго ў жніўні 2017 года і неўзабаве далучыўся да «Жыліны».

У ліпені 2018 года стаў іграком кутаіскага «Тарпеда», у складзе якога выйграў Кубак Грузіі. У лютым 2019 года вярнуўся ў Славакію, папоўніўшы склад клуба «Серадзь», гуляў у камандзе да канца сезона 2018/19.

У пачатку 2020 года далучыўся да паўднёваафрыканскага клуба «Амазулу», дзе гуляў да верасня, пасля вярнуўся ў «Серадзь». У ліпені 2021 года стаў іграком «Пагроння». У ліпені 2022 года перабраўся ў малайзійскі ПДРМ.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Славакіі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Milos Lacny // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Неман” подписал контракт с Милошем Лачным Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. Милош Лачны перешел в словацкий «Ружомберок» Архівавана 20 жніўня 2013.
  4. Экс-нападающий “Немана” подписал контракт с “Кайратом”
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Кутаісі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Славакіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Слован Браціслава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК ПДРМ
Катэгорыя·Ігракі ФК Спарта Прага
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Серадзь
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайрат Алматы
Катэгорыя·Ігракі ФК Пагронне
Катэгорыя·Ігракі ФК АмаЗулу
Катэгорыя·Ігракі ФК Жыліна
Катэгорыя·Ігракі ФК Шлёнск Уроцлаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ружамберак
Катэгорыя·Ігракі ФК Данды Юнайтэд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта