wd wp Пошук:

Мілашкаўскае

Міла́шкаўскаевозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўдзень ад горада Браслаў, каля вёскі Мілашкі, у басейне ракі Янка. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км.

Схілы катлавіны вышынёй 5 м, на ўсходзе пад лугам, на паўночным усходзе пад агародамі; уздоўж заходняга берага лес. Злучана ручаём з ракой Янка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці