У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Батоўкін. Мікіта Ермалаевіч Батоўкін (1873, Слаўгарадскі раён — 15 студзеня 1947) — беларускі жывёлавод, актыўны ўдзельнік калгаснага будаўніцтва[1].
Батрачыў у кулакоў, працаваў сплаўшчыкам лесу, 6 гадоў служыў у арміі. У 1929 адным з першых уступіў у роднай вёсцы ў калгас «Кастрычнік».
Больш за 12 гадоў узначальваў конеферму калгасу «Кастрычнік» Слаўгарадскага (да 1945 — Прапойскага) раёна, адну з лепшых у Беларусі, якая ў 1939 была удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ў Маскве. У гады Вялікай Айчыннай вайны інструктар Галоўнага ўпраўлення конегадоўлі Наркамзема СССР[1].
Браў удзел у захаванні рускай верхавой пароды коней[2].
Пасля вайны намеснік старшыні калгасу «Кастрычнік», загадчык конефермай. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-47[1].