wd wp Пошук:

Мікіта Ермалаевіч Батоўкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Батоўкін. Мікіта Ермалаевіч Батоўкін (1873, Слаўгарадскі раён — 15 студзеня 1947) — беларускі жывёлавод, актыўны ўдзельнік калгаснага будаўніцтва[1].

Батрачыў у кулакоў, працаваў сплаўшчыкам лесу, 6 гадоў служыў у арміі. У 1929 адным з першых уступіў у роднай вёсцы ў калгас «Кастрычнік».

Больш за 12 гадоў узначальваў конеферму калгасу «Кастрычнік» Слаўгарадскага (да 1945 — Прапойскага) раёна, адну з лепшых у Беларусі, якая ў 1939 была удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ў Маскве. У гады Вялікай Айчыннай вайны інструктар Галоўнага ўпраўлення конегадоўлі Наркамзема СССР[1].

Браў удзел у захаванні рускай верхавой пароды коней[2].

Пасля вайны намеснік старшыні калгасу «Кастрычнік», загадчык конефермай. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-47[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Батовкин Никита Ермолаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 45. — 737 с.
  2. База данных русской верховой породы (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання