wd wp Пошук:

Мікулаш Дзурында

Мікулаш Дзурында (славацк.: Mikuláš Dzurinda; нар. 4 лютага 1955, Спішскі Штрврток, Чэхаславакія) — славацкі палітык, прэм’ер-міністр Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзідэнта Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.

У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансерватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намеснік міністра транспарта, тэлекамунікацый і пошты. У 1994 годзе — міністр транспарта, тэлекамунікацый і пошты ва ўрадзе Іозефа Мораўчыка. Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Мечыяра перайшоў у апазіцыю.

У 1998 годзе апазіцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзідэнта да абрання на гэты пост Рудольфа Шусцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкі дэмакратычны і хрысціянскі саюз. У 2002 годзе — ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла друое месца, і пераможца выбараў Роберт Фіца сфарміраваў кааліцыйны ўрад.

9 ліпеня 2010 года заняў пост міністра ўнутраных спраў ва ўрадзе Іветы Радзічавай[4].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124699707 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Mikuláš Dzurinda // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mikulas Dzurinda // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Будущий кабинет министров почти сформирован

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Славакіі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Славакіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Каралевы Алены
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прэшаўскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Хрысціянска-дэмакратычнага руху
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага