wd wp Пошук:

Мікра-

мікра- Гэты артыкул пра прыстаўку СІ. Іншыя магчымыя значэнні гл. Мікра. мікра (беларускае абазначэнне: мк; міжнароднае: µ) — адна з прыставак, якія выкарыстоўваюцца ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) для ўтварэння найменняў і абазначэнняў дзесятковых дзельных адзінак[1][2]. Адзінка, найменне якой утворана шляхам далучэння прыстаўкі мікра да наймення зыходнай адзінкі, атрымліваецца ў выніку множання зыходнай адзінкі на лік 10−6. Інакш кажучы, ізноў утвораная адзінка роўная адной мільённай частцы зыходнай адзінкі.

У якасці прыстаўкі СІ прынята XI Генеральнай канферэнцыяй па мерах і вагах у 1960 годзе[3]. Назва паходзіць ад стар.-грэч.: μικρός — маленькі.

Каб надрукаваць міжнароднае абазначэнне прыстаўкі мікра у Windows-праграмах трэба, утрымліваючы клавішу Alt, набраць 0181 на лічбавай клавіятуры.

Прыклады:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Постановление Правительства РФ от 31 октября 2009 г. N 879 Об утверждении положения о единицах величин, допускаемых к применению в Российской Федерации Архівавана 2 лістапада 2013.
  2. ГОСТ 8.417-2002. Государственная система обеспечения единства измерений. Единицы величин Архівавана 10 лістапада 2012.
  3. The SI brochure Апісанне СІ на сайце Міжнароднага бюро мер і вагаў
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Прэфіксы СІ
Катэгорыя·Прыстаўкі СІ