wd wp Пошук:

Мікола Сурначоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сурначоў. Мікола Сурначоў (нар. снежань 1917 г. у в. Слабада, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — памёр 20 красавіка 1945, пад Берлінам) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Гомельскага сельскагаспадарчага тэхнікума працаваў аграномам на Рагачоўшчыне. Потым перайшоў у раённую газету «Камунар». У 1937-1939 гг. вучыўся на літаратурным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1939 г. перавёўся ў Мінскі педагагічны інстытут. Вучобу сумяшчаў з працай у рэспубліканскіх газетах «Звязда» (1939-1940) і «Чырвоная змена» (1940-1941). З 1941 г. - у Савецкай Арміі, удзельнічаў у абароне Каўказа, у вызваленні Беларусі, Украіны, Румыніі, Польшчы.

Творчасць

Друкавацца пачаў у 1933 г. (рагачоўская раённая газета «Камунар»). Выйшлі зборнікі паэзіі «На сурмах баравых» (1946), «Барвовая зара» (1959), кніга вершаў, лістоў і ўспамінаў «Акопны спеў» (1986). Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна)[1] і медалямі.

Зноскі

  1. ЭЛЕКТРОННЫЙ БАНК ДОКУМЕНТОВ «ПОДВИГ НАРОДА В ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ 1941-1945 ГГ.» Архівавана 11 мая 2017. Сурначев Николай Николаевич 1916г.р.http://podvignaroda.mil.ru/?#id=1010066483&tab=navDetailManCard

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі