wd wp Пошук:

Мікола Скабей

Мікола Скабей (23 кастрычніка 1905 — 7 снежня 1992) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі. [1]

Біяграфія

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1905 г.

Падчас Другой сусветнай вайны у часе нямецкай акупацыі, паводле гісторыка Наталлі Гардзіенкі, верагодна працаваў ці служыў недзе ў Іллі ці ваколіцах. У 1944 г. быў дэлегатам на Другім Усебеларускім кангрэсе, пасля якога адразу выехаў з Беларусі. Некалькіх гадоў жыў у Германіі.

У 1948 г. прыехаў у Аўстралію. Жыў у Мельбурне. Некаторы час быў на чале сектара Рады БНР у Вікторыі. У 1950-х гг. стаў на чале Згуртавання беларусаў у Вікторыі. Пасля стварэння агульнага Беларускага цэнтральнага камітэта стаў першым яго кіраўніком і рэгулярна абіраўся на гэтую пасаду на працягу 1960—1980-х гг. Друкаваўся ў мясцовых беларускіх эміграцыйных выданнях.

Пры ягоным кіраўніцтве і пры падтрымцы Беларускага цэнтральнага камітэта была наладжаная праца чарговай беларускай школы. Адзін з ініцыятараў набыцця Беларускага дома і ўдзельнік управы Кааператыву беларускага дома. Актыўна падтрымаў ідэю арганізацыі Сустрэчаў беларусаў Аўстраліі. Падтрымліваў цесныя сувязі з беларускімі эмігрантамі ў іншых краінах свету, і ў прыватнасці з Міколай Абрамчыкам.

Памёр 7 снежня 1992 г. у Мельбурне. Пахаваны на беларускай дзялянцы Фокнерскага мемарыяльнага парку. На помніку быў зроблены надпіс: «Пражыў жыцьцё для роднай Беларусі і сям’і / Хай табе сьняцца сны аб Беларусі / Дарагі бацька, дзед, прадзед».

Спасылкі

Зноскі

  1. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 23 кастрычніка. Міхась Зуй, Мікола Скабей
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мельбурне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі