wd wp Пошук:

Мікола Нічыпаравіч Мінчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінчанка. Мікола Нічыпаравіч Мінчанка (нар. 10 сакавіка 1942 года, вёска Кавалёўка, Клімавіцкі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Член Сп Беларусі з 1993 года.

Біяграфія

Нарадзiўся ў сялянскай сям’i. Гадавала яго мацi (бацька загiнуў на фронце). Вучыўся ў пачатковай школе в. Кавалёўка, у Звянчацкай сямiгодцы, скончыў Мiлаславiцкую СШ (1959). Працаваў загадчыкам Кавалёўскага сельскага клуба, служыў у войску. У 1964 — 68 гг. студэнт Жытомiрскага педагагiчнага iнстытута. З 1969 года працаваў фотакарэспандэнтам, лiтработнiкам, загадчыкам аддзела пiсем у Клiмавiцкай газеце «Новае жыццё». З 1971 года карэспандэнт-арганiзатар, з 1979 дыктар Клiмавiцкага радыёвяшчання. Завочна вучыўся ў Мiнскай Вышэйшай партыйнай школе. У 1981 годзе вярнуўся адказным сакратаром у Клiмавiцкую райгазету, з 1988 галоўны рэдактар гэтай газеты. Доўгiя гады ўзначальвае лiтаб’яднанне «Зарнiцы» пры газеце. Лаурэат прэмii Ленiнскага камсамола Магiлёўшчыны за 1977 год.

Творчасць

Лiтаратурнай працай займаецца з 1956 года. У абласным i рэспублiканскiм друку змяшчае вершы з 1967 года. Яго вершы ўвайшлi ў калектыўныя зборнiкi «Галасы Прыдняпроўя», «Адданасць», «Дняпроўскiя хвалi» i iнш. Аўтар паэтычных кнiг «Зялены звон» (1971), «Давер» (1980), «Лiпацвет» (1993), «Маладзiк над Клiмавiчамi» (1996), «Шанц на адкрыццё» (1996). Для вершаваных твораў М.Мiнчанкi характэрны народная напеўнасць, чысцiня гучання. Працоўныя буднi сучаснiка, хараство айчыннага краю, прыгажосць душэўных памкненняў чалавека — асноуныя матывы яго паэзii. Рэалiстычная канкрэтнасць назiранняў у ёй гарманiчна спалучаецца з лiрыка-спавядальнай iнтанацыяй. Яго вершы перакладалiся на ўкраiнскую мову.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак