Мікаэл Леонавіч Тарывердыеў (арм. Միքայել Լեոնի Թարիվերդյան; 15 жніўня 1931, Тыфліс — 25 ліпеня 1996, Сочы) — савецкі кампазітар. Народны артыст РСФСР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977).
Тарывердыеў напісаў музыку да 132 кінафільмаў і шэрагу спектакляў, а таксама больш за 100 песень і рамансаў, 4 балета, 5 опер, камерныя вакальныя цыклы, сімфонія, 3 канцэрты для аргана, 2 канцэрты для скрыпкі з аркестрам і канцэрт для альта і струн. Найбольшую вядомасць Тарывердыева прынесла музыка да кінафільмаў, перш за ўсё — «Семнаццаць імгненняў вясны», «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!».