wd wp Пошук:

Мікаэла Таб

Мікаэла Таб

Мікаэла Таб (англ.: Michaela Tabb; нар. 11 снежня 1967, Бат, Англія) — шатландская прафесійная снукерная рэферы, якая прасунула наперад жаночае судзейства більярднага спорту. У 2002 годзе стала першай жанчынай, якая абслугоўвала рэйтынгавы снукерны турнір. У 2007 годзе стала першай жанчынай, якая абслугоўвала фінал рэйтынгавага снукернага турніра. У маі 2009 года стала першай жанчынай, якая судзіла фінал чэмпіянату свету па снукеры. Таксама працавала падчас фіналу сусветнага першынства ў 2012 годзе.

З’яўляецца былым прафесійным гульцом у пул, выйграўшы некалькі тытулаў у асабістых выступах, а таксама ў складзе зборнай Шатландыі, будучы яе капітанам.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баце
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Снукерныя рэферы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Асобы