У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балан. Мікалай Харлампіевіч Балан (1917, в. Спасавэ, Наўгародкаўскі раён, Кіраваградская вобласць — 27 жніўня 1954) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
З ліпеня 1941 камандзір партызанскай групы, атрада, у верасні 1942 — чэрвені 1943 — 1-й Мінскай партызанскай брыгады, у кастрычніку 1943 — партызанскай брыгады «Разгром». Пасля вайны на гаспадарчай рабоце[2].