wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амельяновіч. Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч (22 верасня 1937, в. Міхнавічы, Сялецкая гміна, Пружанскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер — Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — 1 лютага 2013) — беларускі эканаміст, Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1991). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

У 1965 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у Мінфіне Беларускай ССР на розных пасадах (эканаміст, старшы рэвізор, начальнік інспекцыі дзяржаўных даходаў, начальнік аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення). З 1982 да 1984 гг. — дырэктар Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа. З 1984 па 1986 г. — намеснік, потым першы намеснік міністра фінансаў Беларускай ССР. Загадам Дзяржбанка СССР ад 22 кастрычніка 1986 г. па ўзгадненні з эканамічным аддзелам ЦК КПСС прызначаны кіраўніком Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка СССР. У сувязі з рэарганізацыяй банкаўскай сістэмы на падставе пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 17 ліпеня 1987 г. № 821 Бюро ЦК КПБ (Пастановай ад 27 кастрычніка 1987 г.) дало згоду на зацвярджэнне Амельянавіча Старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага банка Дзяржбанка СССР.

Пасля прыняцця законаў «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР» і «Аб банках і банкаўскай дзейнасці ў Беларускай ССР», якія ўступілі у сілу 1 студзеня 1991 г., М. Амельяновіч заняў пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі. Аднак, ужо ў чэрвені 1991 г. М. Амельяновіч сышоў з пасады старшыні праўлення Нацбанка Беларусі. Яго пераемнік, Станіслаў Багданкевіч, казаў: «Ён зразумеў, што не ў стане стварыць сістэму, улічваючы адсутнасць прафесійных глыбокіх ведаў спецыяліста-манетарыста. Я спачатку думаў, што яго выганяюць, а ён мне сам сказаў, што хацеў сысці»[1]. У 19911995 гг. першы намеснік старшыні праўлення Ашчаднага банка, затым першы намеснік старшыні праўлення Тэхнабанка.

Зноскі

  1. Архівавана 21 снежня 2019. Архівавана 21 снежня 2019. Архівавана 21 снежня 2019. Архівавана 21 снежня 2019. Умер первый председатель Нацбанка Беларуси (руск.)

Творы

Артыкулы

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Заслужаныя эканамісты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Кіраўнікі Беларускай канторы Дзяржбанка СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»