wd wp Пошук:

Мікалай Трафімавіч Мамянкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мамянкоў. Мікалай Трафімавіч Мамянкоў (22 мая 1911, Благадаць, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 30 ліпеня 1991, Кемераўская вобласць) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, старшы разведчык 998-га гарматнага артылерыйскага палка 3-й артылерыйскай дывізіі прарыву 5-й гвардзейскай арміі 1-га Украінскага фронту, яфрэйтар.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 (22) мая 1911 года ў вёсцы Благадаць Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 4 класа. У 1937 годзе пераехаў з сям’ёй у Кемераўскую вобласць. Працаваў у калгасе Пракоп’еўскага раёна Кемераўскай вобласці.

У Чырвонай Арміі з мая 1941 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года.

Старэйшы разведчык 998-га гарматнага артылерыйскага палка яфрэйтар Мікалай Мамянкоў 16 студзеня 1945 года ў баі за польскі горад Шчэкоціны разведаў замаскіраваную варожую батарэю 150-міліметровых гармат і скарэктаваў агонь нашай артылерыі. Дакладным агнём батарэя непрыяцеля была знішчана.

Загадам па 3-й артылерыйскай дывізіі прарыву ад 6 лютага 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, яфрэйтар Мамянкоў Мікалай Трафімовіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

17 лютага 1945 года старшы разведчык 998-га гарматнага артылерыйскага палка яфрэйтар Мікалай Мамянкоў разведаў і пазначыў на карце пярэдні край абароны праціўніка і яго агнявыя кропкі каля германскага населенага пункта Окліц, а на наступны дзень па яго дадзеных была праведзена паспяховая артылерыйская падрыхтоўка.

Загадам па 5-й гвардзейскай арміі ад 12 красавіка 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях яфрэйтар Мамянкоў Мікалай Трафімовіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

19 красавіка 1945 года каля германскага населенага пункта Мюльрозэ старшы разведчык 998-га гарматнага артылерыйскага палка яфрэйтар Мікалай Мамянкоў выявіў чатыры варожых гарматы і падрыхтаваныя да нападу бронетранспарцёры з пяхотай. Па цэлеўказанням Мікалая Мамянкова варожая батарэя была падаўлена, бронетранспарцёры і пяхота падвергнуліся агнявому ўдару. Яфрэйтар Мамянкоў быў паранены, але поля бою не пакінуў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Мамянкоў Мікалай Трафімовіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1945 годзе старшына Мамянкоў М. Г. дэмабілізаваны. Жыў у пасёлку Бальшая Талда, дзе працаваў старшынёй калгаса імя В. І. Чапаева Пракоп’еўскага раёна Кемераўскай вобласці. Памёр 30 ліпеня 1991 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Мікалай Трафімавіч Мамянкоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Николай Трофимович Маменков на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Кемераўскай вобласці
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце