wd wp Пошук:

Мікалай Трафімавіч Бяспалаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяспалаў.

Мікалай Трафімавіч Бяспалаў (31 кастрычніка 1928, в. Церабаў, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 9 мая 1979) — беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1963).

Біяграфія

Скончыў у 1961 годзе Гомельскае музычнае вучылішча. З 1948 года кіраўнік самадзейных харавых калектываў, у тым ліку з 1970 Гомельскага народнага хору Палаца культуры вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання, які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў высокага выканальніцкага майстэрства. З 1964 года старэйшы метадыст Гомельскай абласнога Дома народнай творчасці, у 1967—1970 гадах хормайстар Палаца культуры вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш».

Аўтар шматлікіх песень, сярод якіх найболей вядомы «Сабралiся хлебаробы», «З сябрам», «Вецер веяў», «Край мый родныя» і апрацовак беларускіх народных песень, у тым ліку «Вой, ды прадай, бабуля, бычка», «Галубачка», «А я ў печы не палiла», «Цьмяны вечар», «Адзiн месяц узыходзiць, а другi заходзiць», «Бочачка» і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 мая