wd wp Пошук:

Мікалай Рыгоравіч Каваленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каваленка. Мікалай Рыгоравіч Каваленка (нар. 25 сакавіка 1934, в. Чарсцвяды, Ушацкі раён — 5 жніўня 2002) — беларускі навуковец. Кандыдат філалагічных навук (1969).

Біяграфія

Закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча (1954), Полацкі педагагічны інстытут (1959). У 1959—1962 гадах працаваў настаўнікам у Кубліцкай сярэдняй школе Ушацкага раёна, завучам і настаўнікам Княжыцкай сярэдняй школе Віцебскага раёна. У 1962—1986 гадах выкладчык беларускай мовы Віцебскага педінстытута імя С. М. Кірава.

У 1969—1970 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1970—1972 гадах навуковы рэдактар літаратурна-кантрольнай рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». 3 1972 года старшы выкладчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Навуковая дзейнасць

Аўтар шматлікіх навукова-метадычных прац, адна з іх «Інфармацыйна-даведачны дапаможнік у беларускай мове»[1].

Зноскі

  1. Каваленка Мікалай Рыгоравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага педагагічнага інстытута
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага каледжа
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі