wd wp Пошук:

Мікалай Рыгоравіч Гартынскі

Мікалай Рыгоравіч Гартынскі (7 снежня 1799, Магілёў — 1887, Магілёў; Крыптанімы: Н. Г.) — археограф.

Біяграфія

Паходзіў з магілёўскай шляхты. Бацька — Рыгор Іванавіч Гартынскі, кіраўнік Магілёўскай губернскай канцылярыі, затым магілёўскі гарадскі галава.

Вучыўся ў лацінскай школе, скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, затым атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўніверсітэце. Служыў перакладчыкам магілёўскага магістрацкага суда. Агулам адслужыў у судовым ведамстве 42 гады, у т.л. перакладчыкам Магілёўскай крымінальнай палаты ў чыне стацкага саветніка.

Пасля публікацыі першай часткі зборніка «Белорусский архив древних грамот» (Масква, 1824), М. Р. Гартынскага прыцягнулі да пошукаў матэрыялаў для наступных частак. Лютым 1825 года накіраваны ў Мсціслаў для апісання дакументаў мсціслаўскіх архіваў, за некалькі месяцаў апрацаваў 80 дакументаў XVII—XVIII стагоддзяў, затым стаў праглядаць бібліятэкі і архівы мсціслаўскіх касцёлаў і цэркваў, кляштароў. Аглядзеў нумізматычныя калекцыі, сабраныя каля Полацка і Оршы, і купіў іх для Румянцаўскага музея. У гэты ж перыяд зрабіў копіі 45 грамат з магілёўскага гарадскога магістрата. Арыгіналы грамат, напісаныя на пергаміне і з пячаткамі, ахоплівалі перыяд 1561—1661 гадоў, зніклі з магістрата да 1857 года.

У 1838 або 1839 годзе на свае сродкі пабудаваў Дом калек пры Магілёўскім Мікалаеўскім прытулку.

У 1887 годзе ў Маскве выдадзены ўрыўкі «Хронікі Магілёва», выбраныя і перакладзеныя на рускую мову М. Гартынскім, напэўна, ён не бачыў арыгіналу і працаваў з копіяй, зробленай спецыяльна для яго ў 1822 годзе. Арыгінал хронікі да 1872 года захоўваўся ў сям’і Трубніцкіх, затым трапіў у Імператарскую публічную бібліятэку (Санкт-Пецябург) і лічыўся страчаным, пакуль у 1968 годзе не быў знойдзены ў фондах бібліятэкі (тым часам імя Салтыкова-Шчадрына) І. Філіповічам.

Таксама М. Р. Гартынскі выдаў кнігу «О евреях», якая мела вялікае значэнне ў абмеркаванні стану яўрэяў Расійскай імперыі.

Магіла Мікалая Гартынскага на Успенскіх могілках

Пахаваны ў Магілёве на Успенскіх могілках па вуліцы Леванеўскага, дзе захаваліся 11 пахаванняў сям’і Гартынскіх з 1769 года.

У 1918 годзе Гартынскія з’ехалі за мяжу. У 1990 годзе ў Магілёў прыязджаў з Францыі прапраўнук М. Гартынскага.

Да пачатку XXI ст. па вуліцы Вароўскага ў Магілёве захаваліся некалькі дамоў, якія належалі сям’і Гартынскіх.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Правадзейныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Археографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Успенскіх могілках (Магілёў)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага