wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Хаванскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хаванскі. Мікалай Пятровіч Хаванскі (18 студзеня 1923, в. Стралічава, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 14 студзеня 1974) — беларусік старшыня калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

У 1941 годзе скончыў Смаленскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны.

З 1946 года працаваў аграномам Рэчыцкага раённага сельскагаспадарчага аддзела, узначальваў аддзел абласнога сельскагаспадарчага ўпраўлення, сектар Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (ВДНГ СССР) пры Гомельскім аблвыканкаме.

З 1951 года і да канца жыцця быў старшынёй калгаса імя Сталіна (пазней імя XXII з’езда КПСС) Гомельскага раёна. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала адной з перадавых у рэспубліцы, і ў 1974 годзе была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1967—1974 гадах быў членам Усесаюзнай камісіі па выпрацоўцы праекта Статута калгаса. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967).

Імем Мікалая Хаванскага названы сярэдняя школа і вуліца ў вёсцы Яроміна Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Узнагароды

У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Мікалаю Пятровічу Хаванскаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне