wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Пісарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пісарэнка.

Мікалай Пятровіч Пісарэнка (11 верасня 1926, в. Ніколіна Балка, Стаўрапольскі край, РСФСР — 22 лютага 2009) — савецкі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1977), прафесар (1981), акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993), член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (1994).

Біяграфія

У 1943 годзе ў сямнаццацігадовым ўзросце дабраахвотнікам уступіў у шэрагі Савецкай Арміі, дзе праслужыў у званні радавога да мая 1945 года.

Пасля сканчэння бухгалтарскага аддзялення Пяцігорскага кааператыўнага тэхнікума тры гады працаваў галоўным бухгалтарам райспажыўсаюза ў Туркменскім раёне і тры гады — у Качубееўскім раёне Стаўрапольскага краю. Потым па накіраванню Стаўрапольскага краёвага спажыўсаюза яго перавялі на пасаду галоўнага бухгалтара Чаркескага аблспажыўсаюза, дзе пасля ён працаваў намеснікам старшыні ўпраўлення па фінансах.

У 1961 годзе скочыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці «бухгалтар-эканаміст», у 1964 годзе скончыў аспірантуру ў Маскоўскім кааператыўным інстытуце.

З 1966 па 1973 год працаваў у Маскоўскім кааператыўным інстытуце. У 1973—1978 годзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце эканомікі АН СССР. У 1978 годзе быў зацверджаны на пасаду прарэктара Маскоўскага кааператыўнага інстытута па Гомельскім філіяле. У 1980 годзе стаў першым рэктарам Гомельскага кааператыўнага інстытута Цэнтрасаюза. З 1996 па 2001 год працаваў у гэтым універсітэце загадчыкам кафедры эканомікі гандлю. Пасля 2001 года працаваў прафесарам гэтай кафедры.

З 17 лістапада 2003 года — галоўны рэдактар перыядычнага выдання — навукова-практычнага часопіса «Спажывецкая кааперацыя».

Узнагароды

За вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне кадраў для спажывецкай кааперацыі яму прысвоена званне «Ганаровы ветэран спажывецкай кааперацыі Беларусі».

Спасылкі

Літаратура

Потребительская кооперация(руск.) . — 2006. — № 3(14). — С. 4-8.

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўрапольскім краі
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БГЭУСК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Расійскага ўніверсітэта кааперацыі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары БГЭУСК