wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Зайчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зайчанка. Мікалай Зайчанка (1948 —) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (24 снежня 2003 — 4 снежня 2009).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. п. Градзекава Прыморскага края (Расія). Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Па спецыяльнасці інжынер-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў інжынерам, старэйшым інжынерам Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР, старэйшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Быў аспірантам гэтага інстытута.

У 19811994 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара метадалогіі і метадаў фарміравання і рэалізацыі мэтавых комплексных праграм навукова-даследчага эканамічнага інстытута (НДЭІ) Дзяржплана БССР, намеснікам дырэктара па навуковай працы НДЭІ Дзяржэканомплана БССР.

У 19941996 гадах — намеснік дырэктара па навуковай працы НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 19961997 гадах — намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 19972003 гадах — першым намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

24 снежня 2003 года — 4 снежня 2009 года [1] — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006)[2].

Цікавая інфармацыя

У 2008 годзе аналітычны цэнтр «Стратэгія» прызнаў «Цытатай года» лютаўскае выказванне міністра эканомікі Мікалая Зайчанка:

«Мы павінны разглядаць нашу эканоміку такой, якая яна ёсць, і рэфармаваць яе так, як яна можа быць змененая, і паступова рабіць яе такой, якой яна павінна быць».

Зноскі

  1. Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджаннi работнiкаў, якiя ўнеслi найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё рэспублiкi ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь, 1/7323 Архівавана 24 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскім краі
Катэгорыя·Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»