wd wp Пошук:

Мікалай Міхайлавіч Жылінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жылінскі.

Мікалай Міхайлавіч (Мікола) Жылінскі (5 лютага 1942, в. Камяніца — 2016) — беларускі журналіст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1980). Член Беларускага Саюза журналістаў (1970).

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Скончыў Малалапеніцкую СШ Ваўкавыскага раёна ў 1959 годзе. Працаваў карэктарам у Поразаўскай райгазеце «Ленінскі шлях», загадчыкам Лапеніцкай сельскай бібліятэкі (1959—1960), літсупрацоўнікам Бераставіцкай райгазеты «Знамя Советов» (1960—1962), інструктарам Бераставіцкага райкама ЛКСМБ (1962—1963), загадчыкам кабінета палітасветы саўгаса «Поразаўскі» Свіслацкага раёна (1963—1965), у апараце Свіслацкага райкама КПБ (1965—1968).

У 1967 годзе завочна скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута. Быў памочнікам сакратара Гродзенскага абкама КПБ (1968—1973), намеснікам рэдактара і загадчыкам аддзела партыйнага жыцця газеты «Гродненская правда» (1973—1975). Вучыўся ў Вышэйшай партшколе пры ЦК КПСС (1975—1977). Працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам сектара друку гэтага аддзела ЦК КПБ (1977—1982). У 1982—1991 гадах — загадчык сектара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Потым быў загадчыкам аддзела часопіса «Гаспадыня» (1992—1994). З 1994 года — галоўны рэдактар ТК «Міласэрнасць-90».

Вывучаў праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР. Выдаў кнігі: «Сацыялістычнае спаборніцтва на вёсцы» (1982), «Развіццё прадукцыйных сіл вёскі» (1984), брашуры.

Складальнік і навуковы рэдактар зборнікаў работ па гісторыі і паліталогіі. Аўтар нарысаў, апавяданняў, гумарэсак, дакументальнай аповесці. Выдаў зборнік нарысаў «Жывыя крыніцы» (1985).

Член Мінскага гарадскога аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Памёр у 2016 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 4 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі