wd wp Пошук:

Мікалай Міронавіч Івашэнка

Мікалай Міронавіч Івашэнка (нар. 1 верасня 1917, г. Віцебск — 1989) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў сямігодку (1932), Віцебскае фабрычна-завадское вучылішча чыгуначнікаў (1934), завочна Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1938), Віцебскі педагагічны інстытут (1940), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1952), Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура, 1955). Абараніў дысертацыю на тэму «Барацьба за завяршэнне калектывізацыі і арганізацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў заходніх абласцей Беларускай ССР (1950−1953 гг.)».

У 1934—1937 гадах працаваў памочнікам паравознага машыніста, у 1938—1940 гадах настаўнікам пачатковых класаў СШ № 2 Віцебска.

З 1940 па 1946 год у Ваенна-марскім флоце: курсант вучэбнага атрада Балтыйскага флота ў Кранштаце (1940—1941), камандзір аддзялення радыстаў брыгады тарпедных катэраў Паўночнага флоту.

У 1946 годзе працаваў завучам, дырэктарам сямігадовай школы № 11 Віцебска, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Віцебскага гаркама КПБ (1946—1947), памочнікам сакратара ЦК КПБ (1947—1953), намеснікам загадчыка аддзела адміністратыўных і гандлёва-фінансавых органаў ЦК КПБ (1953—1954), у час навучання ў аспірантуры працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі КПСС Рэспубліканскай партшколы і дацэнтам кафедры гісторыі КПСС Гомельскага педінстытута (1954—1955). Пасля заканчэння аспірантуры − загадчык аддзела школ і ВНУ Гомельскага абкама партыі (1954—1955). 16 жніўня 1958 года быў зацверджаны дырэктарам Брэсцкага педагагічнага інстытута. 22 лютага 1965 года вызвалены ад абавязкаў рэктара БрДПІ у сувязі з пераводам на пасаду рэктара Гомельскага педінстытута. У маі 1969 года стаў прарэктарам па навучальнай працы ГДУ. Загадам ад 15 снежня 1969 года быў пераведзены на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка ўніверсітэта для завяршэння доктарскай дысертацыі. З кастрычніка 1970 года па чэрвень 1982 года дацэнт кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя савецкай інтэлігенцыі; роля сельскіх партыйных арганізацый у падрыхтоўцы і правядзенні калектывізацыі.

Узнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С. М. Кірава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга