wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Дурнаво

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дурнаво. Мікалай Мікалаевіч Дурнаво (4 лістапада 1876, Масква — 27 кастрычніка 1937, Салаўкі) — рускі мовазнавец, адзін з родапачынальнікаў лінгвагеаграфічнага вывучэння ўсходнеславянскіх моў. Акадэмік АН БССР (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1924), магістр рускай мовы і славеснасці (1916), прафесар (1918).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1899). У 1904—1910 і з 1915 — прыват-дацэнт Маскоўскага, у 1910—1915 — прыват-дацэнт імператарскага Харкаўскага ўніверсітэтаў, у 1918—1921 — прафесар Саратаўскага універсітэта. У 1924—27 жыў і працаваў у Чэхаславакіі. З 1928 у Мінску. Супрацоўнік Інбелкульта і БелАН; прафесар педагагічнага факультэта БДУ. Даследаваў славянскае мовазнаўства, дыялекталогію і гісторыю рускай мовы.

З 1903 уваходзіў у склад «Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі»(руск.) бел.. Сумесна з Д. М. Ушаковым і М. М. Сакаловым(руск.) бел. стварыў карту рускіх дыялектаў[1], дзе прадстаўлена класіфікацыя рускіх, беларускіх і ўкраінскіх гаворак, абгрунтаваныя тэарэтычныя прынцыпы лінгвістычнай геаграфіі пачатку ХХ ст. Аўтар «Граматычнага слоўніка» (1924) — першага рускага слоўніка лінгвістычных тэрмінаў.

Займаўся даследаваннем гісторыі беларускай мовы і яе дыялектаў. Вывучаў Супрасльскі рукапіс (1926), напісаў артыкул «Увагі да беларускай фанетыкі» (1929).

Аўтар каля 190 навуковых прац, у тым ліку 3-х манаграфій.

У 1929 пазбаўлены звання акадэміка АН БССР і ў пачатку 1930 з’ехаў у Маскву. Арыштаваны 28.12.1933 па сфабрыкаванай АДПУ «Справе славістаў» (1933-34)(руск.) бел.. Паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 29.3.1934 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 і расстраляны. У 1938 пасмяротна пазбаўлены звання члена-карэспандэнта АН СССР.

Рэабілітаваны 26.10.1964. Адноўлены ў званні акадэміка АН БССР у 1978, у званні члена-карэспандэнта АН СССР у 1990.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Опыт диалектологической карты русского языка в Европе: С прил. очерка русской диалектологии / Сост. чл. комис. Н. Н. Дурново, Н. Н. Соколов и Д. Н. Ушаков. — М. : Синодальная тип., 1915. — VI, 132 стр., с карт.; 1 л. карт. — (Труды Моск. диалектол. комис.; В. 5).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Русісты
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Расстраляныя ў Сандармоху
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дыялектолагі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»