wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Дзямчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзямчук.

Мікала́й Мікала́евіч Дзямчу́к (нар. 28 сакавіка 1954, в. Дзеткавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997-2000), доктар эканамічных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім.В.У. Куйбышава (1982).

Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у бухгалтэрыі гэтага ж завода.

У 1981-1990 — Намеснік галоўнага бухгалтара, начальнік планава-эканамічнага аддзела Мінскага станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

З 1990 — старшыня Ленінскага райвыканкама г.Мінска.

У 1991-1994 працаваў начальнікам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Заводскім раёне г.Мінска.

21 кастрычнікa 1994 года прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[1]

14 студзеня 1997 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №56 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

31 сакавіка 2000 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №158 вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.[3] 18 красавіка 2008 года быў вызвалены ад пасады.[4]

15 снежня 2014 года быў прызначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1994 г №158 «Аб прызначэнні М.М.Дземчука Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»(руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 1997 №56 «Аб прызначэнні М.М.Дземчука Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь»(руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2000 г. №158 «Аб прызначэнні М.М.Дземчука Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа»(руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2008 г. №223 «Аб вызваленні М.М.Дземчука ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Паслы Беларусі ва Узбекістане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні дзяржаўных камітэтаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»