wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Амелька

Мікалай Мікалаевіч Амелька (22 лістапада 1914, Петраград — 27 чэрвеня 2007, Масква) — савецкі флатаводзец, адмірал (13 красавіка 1964), кандыдат ваенна-марскіх навук (1965), камандуючы Ціхаакіянскім флотам (1962—1969), начальнік супрацьлодачных сіл ВМФ (1969—1978), намеснік начальніка Генштаба ўзброеных сіл па ВМФ (1979—1986), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7-га і 8-га скліканняў, лаўрэат Ленінскай прэміі ў галіне навукі (17 красавіка 1980) за стварэнне спецыяльнай інфармацыйнай касмічнай сістэмы.

Біяграфія

Па нацыянальнасці — беларус[1]. У Ваенна-марскім флоце з 1931 года. У 1936 г. скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. З 1936 г. праходзіў службу на Балтыйскім флоце. быў камандзірам электранавігацыйнай групы, пам. камандзіра вучэбнага крэйсера. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг. У Вял. Айчынную. вайну — камандзір дывізіёна сеткавых загараджальных, кацерных тральшчыкаў, вартавых караблёў. У 1945—1949 гг. начальнік штаба брыгады тралення. У 1949—1952 гг. — Камандзір аховы воднага раёна базы. У 1952—1953 гг. начальнік штаба дывізіі аховы воднага раёна. У 1953—1956 гг. камандзір дывізіі аховы воднага раёна. Контр-адмірал з 31 мая 1954 года. У 1956 г. скончыў Ваен. акадэмію Генштаба. У 1956—1962 гг. — Начальнік штаба Ціхаакіянскага флоту. Віцэ-адмірал з 9 мая 1961 года. Камандуючы Ціхаакіянскім флотам (1962—1969), начальнік супрацьлодачных сіл ВМФ (1969—1978), намеснік начальніка Генштаба ўзброеных сіл па ВМФ (1979—1986). У 1986—1987 гг. — У Гр. ген. інспект. МА СССР. З лістапада 1987 года — у адстаўцы.

Узнагароды

Узнагароджаны:

Зноскі

  1. Б. Д. Долготович «Адмиралы земли белорусской», Мн., «Беларусь», 2009, С.9-10
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кандыдаты ваенна-марскіх навук
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Мемуарысты Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Адміралы СССР
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага ваенна-марскога інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Нахімава