wd wp Пошук:

Мікалай Мяфодзьевіч Язубец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Язубец. Мікалай Мяфодзьевіч Язубец (4 чэрвеня 1955, в. Цмень 1, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1955 года ў в. Цмень 1 Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут.

Працаваў ветэрынарным фельчарам ветэрынарнага ўчастка Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі; ветэрынарным урачом, галоўным ветэрынарным урачом саўгаса, племсаўгаса, племзавода «Дружба» Кобрынскага раёна; вядучым ветэрынарным урачом, кіраўніком тэрапеўтычнай групы Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі; першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта; дырэктарам Кобрынскай птушкафабрыкі; першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; генеральным дырэктарам Брэсцкага канцэрна «Мясамалпрам»; старшынёй Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

З’яўляўся дэпутатам Кобрынскага раённага і Батчынскага сельскага Саветаў дэпутатаў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок і сына.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы