wd wp Пошук:

Мікалай Майсеевіч Бурдзін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бурдзін. Мікалай Майсеевіч Бурдзін (нар. 7 лютага 1930, с. Харкіўці, Лохвыцкі раён, Палтаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут у 1955 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, Белдзіпрасельбудзе, з 1965 года — кіраўнік брыгады, начальнік аддзела ў Белдзіпрахарчпраме.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Помнік на магіле Ігната Буйніцкага ў в. Празарокі

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гармалзавод у Брэсце, помнікі-надмагіллі бацьку першага ў свеце касманаўта Аляксею Іванавічу Гагарыну ў г. Гагарын Смаленскай вобласці і заслужанаму лётчыку СССР, генерал-палкоўніку авіяцыі Сяргею Якаўлевічу Жукоўскаму на Маскоўскіх могілках у Мінску[1], заснавальніку беларускага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, скульптар Іван Міско)[2].

Зноскі

  1. Архітэктары Савецкай Беларусі, 1991
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985,— 496 с., іл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лохвыцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя