wd wp Пошук:

Мікалай Леанідавіч Самасейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Самасейка. Мікалай Леанідавіч Самасейка (3 кастрычніка 1959, Масква, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1959 года ў г. Маскве (РСФСР).

Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Працаваў суддзёй суда Фрунзенскага раёна г. Мінска; суддзёй судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда; старшынёй суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.

Намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Суддзі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»