wd wp Пошук:

Мікалай Леанідавіч Латышонак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Латышонак.

Мікалай Леанідавіч Латышонак (14 лістапада 1964, Забор’е, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі ваенны, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях (з 2018). Палкоўнік (2004)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 14 лістапада 1964 года ў вёсцы Забор’е Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР паступіў у Разанскае вышэйшае Паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1988 годзе. У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1988 года па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных сілах на тэрыторыі Казахстана, а затым да 1995 года ў пагранічных войсках Беларусі.

У 1995 годзе перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта Беларусі, дзе прайшоў шлях ад старшага афіцэра да начальніка ўпраўлення асабістай аховы. У 2003 годзе Латышонак працаваў на пасадзе старэйшага ад’ютанта 1-га аддзялення 1-га аддзела ўпраўлення асабістай аховы Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Латышонак уваходзіў у самы блізкі круг Аляксандра Лукашэнкі, рэгулярна суправаджаючы яго ў камандзіроўках. Са жніўня 2017 года знаходзіцца ў запасе[3].

6 лютага 2018 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях[4].

Хобі

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 20 октября 2004 года № 512 «О присвоении очередных воинских и специального званий»
  2. 1 2 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лiпеня 2003 года № 334 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені»
  3. Лукашенко назначил Николая Латышенка помощником по общим вопросам
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 6 февраля 2018 года № 56 «О Н. Л. Латышенке»
  5. Чем известен самый приближенный помощник Лукашенко, работающий на него четверть века Архівавана 22 ліпеня 2021.
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 года № 485 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Палкоўнікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў
Катэгорыя·Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»