wd wp Пошук:

Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юшчук.

Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук (нар. 22 снежня 1940, в. Авады, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (РАМН), лаўрэат прэміі Урада Расійскай Федэрацыі, заслужаны дзеяч навукі Расіі.

Біяграфія

Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Бацькам Мікалая па сямейных абставінах прыйшлося з’ехаць у Іркуцкую вобласць, дзе ў г. Чаромхава ён закончыў сярэднюю школу.

У 1960 годзе паступіў ў Іркуцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай медбрата, санітара. Пасля заканчэння ў 1966 годзе інстытута вучыўся ў клінічнай ардынатуры на кафедры інфекцыйных хвароб Іркуцкага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1968 годзе Мікалай Дзмітрыевіч узначаліў інфекцыйную бальніцу г. Іркуцка. Практычную медыцынскую дзейнасць сумяшчаў з навуковай, працуючы на пасадзе стажора-даследчыка, а потым малодшага навуковага супрацоўніка ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі.

Дзейнасць вучонага звязана з Маскоўскім дзяржаўным стаматалагічным інстытутам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, дэкана, прарэктара да рэктара і прэзідэнта МДМСУ.

У 1980 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции», прысвоена званне прафесара. У 1991 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам, у 1999 годзе — акадэмікам РАМН.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 800 навуковых прац, шэраг работ апублікаваны за мяжой. Выдадзены такія важныя манаграфіі і падручнікі, як «Сальмонеллезы», «Бактериальная дизентерия», «Инфекционные болезни», «Диагностика и дифферен-циальная диагностика острых кишечных инфекций», «Проблемы ВИЧ-инфекции в стоматологии», «Эпидемиология», «Инфекционные болезни», «Заразные болезни человека», «Иерсиниозы», «Диагностика и лечение диффузных заболеваний печени», «Поражение нервной системы при герпетических инфекциях», «Краткий курс эпидемиологии», «Справочник по эпидемиологии», «Лекции по инфекционным болезням», «Военная эпидемиология» і інш.

Унёс вялікі ўклад у вывучэнне патафізіялогіі і распрацоўцы метадаў тэрапіі розных інфекцыйных хвароб. Пад кіраўніцтвам вучонага праводзілася вывучэнне малекулярна-біялагічных тэхналогій у дыягностыцы вірусных гепатытаў. Навуковая дзейнасць М. Д. Юшчука сканцэнтравана на праблемах дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Асаблівая ўвага ў гэтай працы надаецца вывучэнню патагенезу і патогенетычных метадаў лячэння інфекцыйных хвароб на аснове функцыянальна-марфалагічных і імуналагічных падыходаў.

З’яўляецца член праўлення Міжнароднага таварыства інфекцыяністаў і мікрабіёлагаў, член спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, старшыня Экспертнага савета ВАК Расійскай Федэрацыі. У 2009 годзе абраны членам Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі ад агульнарасійскіх грамадскіх арганізацый. Мае шмат вучняў, пад яго кіраўніцтвам абаронена 60 кандыдацкіх і 15 доктарскіх дысертацый.

Узнагароды

Шматгранная дзейнасць акадэміка М. Д. Юшчука адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. Прызнаннем навуковых заслуг стала атрыманне ім звання «Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі» (1997). За вялікі ўклад у развіццё расійскай навукі і медыцыны Мікалай Дзмітрыевіч стаў лаўрэатам прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Ён — лаўрэат прэміі «Прафесія — Жыццё» ў намінацыі «Выдатны настаўнік» — адзінай міжнароднай прэміі, лаўрэаты якой заахвочваюцца за ўвасабленне сваёй мары стаць навукоўцам, урачом, педагогам, бізнесменам — сапраўднай асобай, чыё жыццё цалкам прысвечана служэнню прафесіі, а прафесія стала сэнсам жыцця. Узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III і IV ступеняў, ордэнам Дружбы, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Выкладчыкі МДМСУ
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Іркуцкага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне