wd wp Пошук:

Мікалай Георгіевіч Сталяроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сталяроў. Мікалай Георгіевіч Сталяроў (руск.: Никола́й Гео́ргиевич Столяро́в; 22 мая 1922, Казань — 23 лютага 1993) — савецкі ваенны лётчык, двойчы Герой Савецкага Саюза (1.7.1944 і 27.6.1945), падпалкоўнік (1953). Член КПСС з 1944.

Біяграфія

У красавіку 1941 года добраахвотна ўступіў у Савецкую Армію, скончыў Свярдлоўскую ваенную авіяцыйную школу (1941). На франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 з 1942 года, пілот 820-га штурмавога авіяцыйнага палка, з мая 1943 года — лётчык і камандзір звяна 667-га штурмавога авіяцыйнага палка, з красавіка 1944 года намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі і штурман 141-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка. Удзельнічаў у баях на Калінінскім, Варонежскім, Стэпавым, 2-м і 1-м Украінскіх франтах, зрабіў звыш 180 паспяховых баявых вылетаў. Пасля вайны скончыў Палтаўскую вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў (1946) і Ваенна-паветраную акадэмію (1954), быў штурманам і намеснікам камандзіра авіяцыйнага палка. З 1956 года ў запасе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага і медалямі.

Зноскі

  1. Столяров Николай Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Столяров Николай Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казані
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Двойчы Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе