wd wp Пошук:

Мікалай Васільевіч Елянеўскі

Мікалай Васільевіч Елянеўскі (5 красавіка 1948, в. Лунін, Лунінецкі раён — 15 студзеня 2013) — празаік, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Лунін Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. У 1966 годзе закончыў Лунінскую сярэднюю школу, у 1969 — Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 па спецыяльнасці «Фатаграфія».

У час тэрміновай службы ў войску (1969—1970) паступіў на факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча, якое закончыў у 1974 годзе з залатым медалём. Каля 25 гадоў служыў ва Узброеных Сілах СССР і Расіі, працуючы ў армейскім друку — у газетах Расіі, Германіі, Узбекістана. Падпалкоўнік запасу.

Друкаваўся ў беларускіх выданнях «Нёман», «Маладосць», «Беларуская думка», расійскіх «Наш современник», «Москва», «Воин России», альманаху «Братина», калектыўных зборніках. Пасля службы ў арміі працаваў рэдактарам пінскай раённай газеты «Полесская правда» (2004—2010)[2].

16 снежня 2003 года быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Расіі. У Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняты ў 2006 годзе. Член Беларускага саюза журналістаў.

Творчасць

Аўтар кніг:

Прызнанне

У 2007 годзе за дакументальную аповесць «Хлебный крест» і цыкл нарысаў удастоены звання лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў.

Лаўрэат конкурсу 2007 года за лепшы нарыс аб сучасніку, аб’яўленым Брэсцкім аблвыканкамам сярод журналістаў і СМІ вобласці.

Раман-хроніка «Время пастыря» прызнаны лепшым творам аб праваслаўі ў 2007 годзе і ўдастоены Дыплома І ступені Міністэрства інфармацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы. Раман выдадзены асобнай кнігай у 2011 годзе ў серыі «Библиотека Союза писателей Беларуси».

Атрымаў дзяржаўныя ўзнагароды СССР і нагрудны знак «Отличник печати Беларуси» (2009).

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ў намінацыі «Проза» (2011).

Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч» (2018 год) у намінацыі «Проза» (роман «Мытари и фарисеи»).

Публікацыі ў літаратурных зборніках

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  2. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Расіі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта